четверг, 29 декабря 2016 г.

Выкладчыца ангельскай мовы Алена, у мінулым
майстар спорту па гімнастыцы, мела аднапакаёўку
на апошнім паверсе стандартнага дзевяціпавяр-
ховіка на менскай вуліцы Жудро. Жыла там адна.
Праўдзівей, зь невідочным барабашкам, які — сам
аднаго разу чуў — раз-пораз выразна пастукваў
у вэнтыляцыйнай шахце, пасылаючы нейкія па-
пярэджаньні з паралельнага сьветуАлена расла сіратой і не хавала ад знаёмых, што
пакутуе ад адзіноты. А тады раптам уся засьвя-
цілася — як верасьнёвая бярэзінка ў ельніку. Ейны
абраньнік Ільля, таксама ўнівэрсытэцкі выклад-
чык, быў старэйшы, гадоў пад сорак. Пару разоў я
сустракаў іх у горадзе: ішлі, трымаючыся за рукі,
і нікога вакол не заўважалі. Але аднойчы ідылія
парушылася. Ён некалькі дзён не званіў, не адказваў
на званкі, і Алена вырашыла, што тэлефон ужо не
загаворыць ягоным голасам ніколі.
Калі Ільля затэлефанаваў, не адгукалася ўжо яна
— зноў і зноў. Прыехаўшы, даведаўся, што колькі
дзён таму Алену пахавалі. Яна паднялася на дах,
села на самы край і засьпявала — суседзі сьпярша
падумалі, што пяе на гаўбцы. А потым разагналася,
як некалі на гімнастычнай трэніроўцы, і паляцела…
Ільля запытаўся, што сьпявала. Высьветлілася,
ягоную ўлюбёную песьню.

- Пакуль ляціць страла, У. Арлоў

Комментариев нет:

Отправить комментарий