суббота, 17 декабря 2016 г.

Мне даўно хацелася напісаць адно апавяданне і назваць яго так: «Смаленне вепрука». Цяпер я ведаю, што, бадай, не напішу: баюся, каб тое, пра што хацеў напісаць, не прыцішылася няўзнак, а то і не згубілася там, у здзейсненай пісаніне, а яно ж мне самае важнае. Дык навошта ж тады згадваю і навошта пішу? Мне проста падумалася, што, можа, усё ж абзавецца на астачу нейкай логікай тое, што тут раскажу. Паглядзім.

- Міхась Стральцоў, Смаленне вепрука

Комментариев нет:

Отправить комментарий