воскресенье, 9 октября 2016 г.

віцьбеск.

гэты тэкст быў напісаны за дзень раней папярэдняга за дзень да таго, як мне патэлефанавала маці і папрасіла мяне напісаць дзесяць сказаў пра мінск для яе пасьпяховай здачы заліку па беларускай мове.


 узмоклае лісьце пад прыгнётам шквалаў ветра і дажджу — паўсюль урны, што аднаўляюць самі сябе ў завяршэньні кожнага моста, вуліцы. я брыду скрозь стогадовыя будынкі чырвонае цэглы, перамяшаныя з вырадкамі сталінізму і бясполага хрушчова. цэнтральныя вуліцы тут ня ведаюць межаў прыстойнасьці, з азьвярэньнем упіваюцца засмокамі ў габрэйскае мінулае, зносячы іх мёртвыя целы, накладаючы на іх плітку цэнтральнай забаўляльнай плошчы для зэпээраўцаў. паўсюль валацугі багемнага выгляду ў рабых адзежах, чорных кажушках Дантэ, блукаюць, сядаюць на скамейкі з манэрамі іх уласнага таемнага ордэна. 
у паказушнай зьнешнасьці горада паўсюль зьзяюць прагаліны — пылінкі прытулкаў габрэйскага мастацтва, трыбуха спадчыны. храмоўніцкія цыбуліны ў пахабнае пазалоце пыхліва крычаць са сваіх пагоркаў, заяўляюць пра сябе, імкнуцца разьвеяць у прах Асэнсаванасьць, угрызаюцца ў нэрвовыя клеткі, пульсам урываюцца ў гістэрычныя лякуны маіх пачуцьцяў.

пераклад Іллі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий