пятница, 14 октября 2016 г.

падарожжа.

к: вы ведаеце, мая маці ў маладосьці спрабавала зьдзейсьніць падарожжа па ўсім сьвеце - потым прыйсьці зь іншага боку. але яна дайшла да дрэва на краі вёскі і стамілася - прыйшлося вяртацца дахаты.
гэтыя словы замацоўваюць імгненьні ў маёй памяці. праз нетры яны знаходзяць выхад...

сьнег раструшчвае самога сябе аб ляк ботаў, праштабнаваную жорсткую падэшву. ён прыліпае, павісае ў паветры другой гадзіны ночы. недзе там - госьці і І. 
я тут. я - прагрымеўшая дзьвярыма на ўвесь пад'езд, вырваўшая з сэрца клейкія словы адчайнай праўды, задыхнуўшаяся ў валокнах двухмэтровага ангельскага шаліка. ужо некалькі месяцаў мае спробы самазабойства альбо зьбегу на іншы бок зямлі не сканчаюцца посьпехам. гэтыя жаданьні загразаюць у штотыднёвых лямантах, сьлязах, кісельнай нудоце.
выбегла на вуліцу, думаючы, як і тысячы разоў да гэтага, што больш не вярнуся, ведаючы, што на вуліцы зіма і праз гадзіну прыйдзецца гэта зрабіць. іскрамі вільгаць вачэй разьлятаецца, пераўтвараючы павекі ў невыточную крыніцу паводку. нячутнасьць вакуўмам утрамбоўваецца ў вушах, ліхтары сьцякаюць утулкам, аргазмуюць цёплымі адценьнямі. я пачынаю бег у неймаверным парыве, лічу, што гэта непазьбежна, не адчуваю сухой вастрыні ў паражніне рота на працягу некалькіх кварталаў, дыхаю плаўна. спакойнае лікаваньне знайшло ў маім целе прытулак. шчасьце падтаквае цяплу швэдара.
- пераклад І.
    

Комментариев нет:

Отправить комментарий