пятница, 16 сентября 2016 г.

пяты клас.

аляксей: ангеліна сяргееўна, а мікіта ўсіх цалуе. аднойчы ён падыйшоў да мяне, я думаў, каб нешта спытаць, а ён мяне пачаў цалаваць. ён нават аню з дзеватага класа пацалаваў!

мікіта сядзіць з усмешкай, якая расцякаецца па ўсім твары, рукі разведзены ў абодва бакі.

мікіта: ангеліна сяргееўна, я так хачу вас абняць!

мікіта на перапынку: а чаму вы нават зараз размаўляеце па-беларуску? у нас нават настаўніца па беларускай мове не размаўляе на ей так добра, як размаўляеце вы.






Комментариев нет:

Отправить комментарий