воскресенье, 28 августа 2016 г.

А палове на адзінаццатую вечара здагадваешся, у каго з жанчын месячныя, здагадваешся менавіта па паху, які пануе ў пакоі. Час скончыць працу, бо фантазыі на тэму таго, што адчувае кававае зярнятка ў самай гушчы поўнай бляшанкі „Nescafe”, ужо невыносныя. Блакітныя кашулі ў шэрым кабінэтным дыме пасоўваюцца туды-сюды, і нават у гэтым адвольным пасоўванні заўважаеш свой парадак. Дахаты. Дахаты.

На сядзеньні збоку нешта напісанае маркёрам — я нахіляюся, каб паглядзець, і ў расчараванні адкідваю галаву: „Prodigy”. На маім ляканічна і ёміста выражанае Слова Мацернае — колькі дасканаласці, якая завершанасьць у нараджэньні шматзначнасьці. Такім дзецям трэба штодня набываць туш і шоўк.


Па пакоі, пазбаўленым ветру, лунаў пах мачы й чагосьці яшчэ — церпкага, гідкага і ў той жа час хвалюючага... гэта быў смурод, але смурод свойскі. Чалавек свайго смуроду часта не заўважае, а калі й заўважае, то гэта нават бывае й прыемна — хаваць нос пад даўно нямытыя пахі, нюхаць палец, пакрыты саладжавым потам ягадзіцаў...

— Нас разьдзяляюць дзьверы, драўляныя дзьверы таўшчынёю ў некалькі сантымэтраў. Па адзін бок дзьвярэй можна хадзіць голым, расчляняць трупы, здымаць порнафільмы, вырабляць фальшывыя грошы, сьпяваць, паліць траву й піць гарэлку. Па другі бок можна толькі атрымаць за ўсе пералічаныя дзеяньні заслужанае пакараньне. Ад штрафу ў розгах-мінімалках да найсправядлівейшае дзяржаўнае кулі... Два твары — твой і мой — па розныя бакі дзьвераў, дзьве пары вачэй, якія намагаюцца глядзець адна на адну ва ўпор праз зафар- баванае дрэва, два галасы, балянсуючыя на той уяўнай мяжы, зьлева ад якой — напружаны слых суседзяў, справа — неразборлівы шэпт. Ну як, спадабалася?
Што адказвалі маладому чалавеку з-за дзьвярэй, чуваць не было, але адчыняць яму пакуль не зьбіраліся. Зрэшты, па далейшай размове Каспарыха шмат зразумела, і госьць яе прыдуркаватых суседзяў паціху страціў сваю прывабнасць.
— Я хачу толькі ўбачыць цябе... клянуся. Разумею, разумею твой недавер. Ну, адчыні, і я ўсё растлумачу... Я... Я папросту ня ведаю другога спосабу пазнаёміцца з табой. Ты так доўга была для мяне таямніцаю...

Прывітанне, малая!
Ты выбрала самагубства — што ж, гэта твая свабода, ты маеш
поўнае права распараджацца сваім жыцьцём гэтаксама, як сваімі кі- шэннымі грашыма або вольным часам. Ня ведаю, што цябе падштур- хнула пакінуць гэты „вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі сьвет”, але калі ты сур'ёзна вырашыла сысьці, то зрабі гэта, як і належыць жанчыне новага стагодзьдзя (а я гляджу, ты ўжо сапраўдная жанчына, бо самагубства — адказны, дарослы ўчынак) — зрабі гэта прыгожа, стыльна, гігіенічна, бяз сопляў і размазанай па твары тушы.

Вешацца лепш басанож. Шыю можна змазаць для гарантыі вільготным крэмам, і самым удалым для падобных выпадкаў лічацца крэмы „Nivea”. Рэзкім рухам выбі з-пад сябе зэдлік (фатэль ці стос збору твораў Купалы тут не падыходзяць), паслаб мышцы жывата і — шчаслівай дарогі!
Плюсы: спосаб досыць гігіенічны й чысты, пасьля цябе не застанецца ні мора крыві, ні раскіданых па пакоі мазгоў. Да таго ж ад цябе патрабуецца мінімум затратаў.
Мінусы: памятай, што ненадзейна забіты цьвік можа адбіць у цябе ўсялякую ахвоту да падобных учынкаў, бо дубль — два надае ўсяму працэсу нешта камэдыйнае. Яшчэ: каб адштурхнуць ад сябе табурэтку, трэба перадолець жывёльны інстынкт самазахавання, які, натуральна не ўпрыгожвае жанчыну 21 стагодзьдзя. А перадолець яго бывае ой як цяжка!..
Музыка: „Enigma”, раннія „Pink Floyd”, Грыг.
Прыклад перадсмяротнай цыдулкі:
Дарагія мама й тата!
Па сачыненні мне 5/4. Джэка я выгуляла. Званіла цётка, прасіла
прывезьці ёй сульфадымэтаксін. Аліку перадайце, каб больш не тэлефанаваў. На вячэру не чакайце.
Ваша дачка.
(Пасьля напісаньня цыдулкі дасканала правер арфаграфію. Слова „сульфадымэтаксін” правер па слоўніку замежных словаў.)
Атручаным... Дваццатае стагодзьдзе дало нам тысячы лекавых сродкаў, з дапамогай якіх можна пакінуць гэты сьвет лёгка й пры- емна, з прысмакам чагосьці хвалюючага й рамантычнага — быццам сыходзіш з жыцьця пад кадры „Сібірскага цырульніка”. Прымі адпа- ведную колькасьць пігулак (гл. Табліцу), і залезь пад тонкую коўдру, у свежую пасьцель. Бялізну папярэдне высьцірай новым „Асам” — ён дорыць сьвежасьць усёй сям'і й зьяўляецца фундатарам нашага з та- бою часопіса. Ажыцьцяўляць задуманае лепш альбо перад сном, альбо зранку. Глытай пігулкі па адной, а ня кідай у рот жменяй — так лягчэй пазьбегнуць ванітнага рэфлексу. За дзень да справы лепш адмовіцца ад усялякае ежы. Запіваць пігулкі налепей звычайнай піцьявой вадою. Галоўнае, каб у цябе быў у запасе час, каб гадзін восем цябе ніхто не турбаваў. Прыемных сноў!
Плюсы: абсалютная чысціня. Адысці ў сне — прыгожа, духоўна і эстэтычна. Бацькі не адразу зразумеюць, што ты назаўсёды засталася ў краіне летуценьняў. У іх будзе час пабыць сам-насам.
Мінусы: дактары насабачыліся цяпер ратаваць атручаных, так што чым пазьней цябе знойдуць, тым лепш. Знойдуць рана — ёсьць верагоднасьць аблому.
Музыка: Вэрдзі, зборка „Love ballads”.
Для ўскрыцця венаў трэба абраць дзень, калі ўсе дамашнія зьяджаюць куды-небудзь на лецішча. За дзень да справы паскардзіся бацьку на тупыя нажы — няхай заточыць іх да таўшчыні воласу. Каб нічога не западозрыў, актыўна бяры ўдзел у гатаваньні салатаў, абіраньні бульбы, нарэзцы хлебу. Зьехалі? Напоўні ванну цёплай вадой і — за справу! Старайся не варушыць рукамі й наагул на іх не- глядзець. Папрасі ў настаўніка па СМК рэпрадукцыю карціны якога- небудзь перадзьвіжніка, уладкуй яе на краі ванны й атрымлівай аса- лоду. Не ляжыць душа да жывапісу — надзень цёмныя акуляры. Праз хвілінаў восем надыйдзе прыемная санлівасьць... На схеме зьлева па- казанае мейсца на руцэ, дзе ўскрыццё прыносіць максімальны эфэкт (схема распрацаваная нашымі даўнімі сябрамі — мэдцэнтрам „Віта- манус”. „Вітаманус — гэта здароўе для ўсёй сям'і, уключаючы сабаку!)
Плюсы: высокая верагоднасьць атрымання жаданага выніку, цеплыня, спакой у апошнія хвіліны... і як эстэтычна!
Мінусы: многія з нас не выносяць выгляду крыві, а яна, выкліка- ючы агіду, яшчэ й гіпнатызуе, як кобра. І, безумоўна, у самім акце прысутнічае спачатку боль, хаця напраўду працэс ня больш балючы, чы узяцьце крыві на аналіз.
Музыка: Земфіра, БИ-2, наагул — расейскі рок.


„Тост!” — раўлі Гюнтэру гэтак, як, мусіць, не- калі раўлі гладыятрам; так равуць і цяпер, з хмяльной крыважэр- насцю, з прадчуваннем таго, што ўжо тут можна выпусьціць сваю зацкаваную дзяржаваю і проста навакольным нахабствам дохлую волю, і воля будзе выкананая. Паасобку ніхто ня стаў бы нічога патрабаваць, але цяпер, у раскошы калектыўнасці, можна было бяз страху настойваць на прыпадабненьні да сябе любога, хто яшчэ не падцьвердзіў уласнае свойскасьці. „Нет уж, тост, с вас тостик, моло- дой человек,” — крычаў проста ў нос Гюнтэру Давідыч з суседняга адзьдзелу, хаця Гюнтэр ужо ўздымаўся з абыякавым кілішкам. „Тос! Тос!” — з радасьцю алігафрэна паўтараў пяцігадовы ўнук Іпалітыча, пляскаючы ў цнатлівыя далонькі. „То-ост! То-ост!” — гэта ўжо было скандаваннем, а скандаваньню гэтых людзей ня трэба было вучыць. Гэтак крычаць на вясельлях распухлыя бабы й маленькія тыраны, якія хочуць на раніцу ня толькі пахмелкі, але й нявесцінай крыві.

(...У матавым зьзяньні спэрматазоіды п'юць на дваіх пляшку „Вішнёвага водару”. Альбо „Вікторыі”. Альбо „Асенняга”. Альбо „(світа- нку”. Альбо „Загадкі”. Беларускія мужчыны выконваюць свой доўг.)

З левага краю сінее кропля засохлае фарбы. Гэта сусед зьверху ў сакавіку абнаўляў балкон, відаць, і здзьмуў вецер кроплю з суседавага пэндзалю. Мусіць, акно яна памые, а кропельку чапаць ня будзе. Рэч у тым, што калі неадрыўна глядзець на гэтую сінюю кроплю і рухаць галавою прыкладна вось так, з боку у бок і зьнізу ўверх, то можна накіроўваць яе на якое-небудзь з вокнаў суседняга дому, або на ганак школы, або на ліхтарны слуп. Тады кропля будзе здавацца вялікаю, закрые сабой палову чужога акна, павісьне на слупе ўлёткай, пахавае пад сваім сінім цельцам адразу цэлы клас разам з настаўнікам. Гэткі вось аптычны эфэкт. Аптычны эфэкт.

Ня вытрымаўшы, недзе каля сёмага паверху Рамонт спыніў ліфт і доўга цалаваў кнопку з лічбай „сем”. Ён усё яшчэ плакаў; ён браў кнопку то цалкам у рот, то лёганька пакусваў зубамі, то пакрываў дробнымі пацалункамі яе куточкі.

 Гэты месяц называюць па-кітайску — І Юнь. Я еду ў краму па цыгарэты й шакалад. Ровар рыпіць на ўсыпанай гальлём сьцежцы, дзынкае званок. Хачу пасьпець да таго, як ты прачнешся, каб заслу- жыць... Ну, ня тое каб тваю радасьць, ня тое, каб пацалунак, а вібра- цыю ў ва мне адмысловых аналізатараў, створаных для ўспрымання выключна цябе. І ў цябе ёсьць такія, я ведаю, мінулай ноччу я выпад- кова апынуўся сам-насам з гэтай мілай аднаклетачнай істотай, і мы доўга моўчкі глядзелі адно на аднаго.

 Лес скончыўся. За турыстычным гатэлем бліснула возера. Возера называецца гэтак жа сама, як рэстарацыя на пагорку, як гатэль, як крама, як клуб, як увесь курортны пасёлак. Не падумайце, што гатэль, крама, рэстарацыя, клуб, пасёлак названыя ў гонар возера. Не, гэта возера названае ў гонар гатэля, крамы, рэстарацыі, клуба і пасёлка. Веру газэтам: гэта адбылося ў старадаўнія часы.

 - Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў, Альгерд Бахарэвіч.








Комментариев нет:

Отправить комментарий