четверг, 1 августа 2024 г.

夏の窓 Yuga +

 „І надыходзіць момант, калі спаць больш ня хочацца. І надыходзіць хвіліна, калі вочы пачынаюць чапляцца за кожную дробязь: трэшчына на стале падобная на свастыку, цяжка дыхае фіранка і ў выразе сьпінкі суседняга пустога крэсла ясна бачыцца люмпэнскае нахабства. Такое абвастрэнне пачуцьцяў... А палове на адзінаццатую вечара здагадваешся, у каго з жанчын месячныя, здагадваешся менавіта па паху, які пануе ў пакоі. Час скончыць працу, бо фантазыі на тэму таго, што адчувае кававае зярнятка ў самай гушчы поўнай бляшанкі „Nescafe”, ужо невыносныя. Блакітныя кашулі ў шэрым кабінэтным дыме пасоўваюцца туды-сюды, і нават у гэтым адвольным пасоўванні заўважаеш свой парадак. Дахаты. Дахаты.


  Шапік — прыпынак — трамвай. Тры жанчыны за шклом: прадавачка, бляндынка ў акулярах — вецер маша яе валасамі мне на разьвітаньне, і ўрэшце вагонаважатая, якая рамантычна ўзіраецца ў вагні наперадзе. Я еду дахаты. І ўсё ж сказаць: трамвай вязе мяне дахаты — дакладней, бо я цяпер — абвяржэньне любога дзеяньня. Я кайфую ад сваёй нерухомасці, сваёй пасіўнасці, і толькі зрок яшчэ абвостраны: тупы яго канец упіраецца ў беднаваты трамвайны інтэр'ер, а заточаны коле, коле, коле...“


Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Бахарэвіч Альгерд


Комментариев нет:

Отправить комментарий